У каледжы прайшоў Тыдзень роднай мовы
23.09.2022Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!” праходзіў у Капыльскім дзяржаўным каледжы з 19 па 23 верасня 2022 года.
Першым мерапрыемствам, у якім прынялі ўдзел навучэнцы каледжа, стаў рэспубліканскі дыктант, прымеркаваны да Дня народнага адзінства, з удзелам Міністра адукацыі.
У рамках тыдня навучэнцы чыталі вершы ў рэжыме “нон-стоп”, спявалі на роднай мове, удзельнічалі ў розных мерапрыемствах, якія падрыхтавалі куратары Літвінка І.А. (літаратурны часопіс “Родная мова – Айчыны аснова!”), Забароўскі А.А. (конкурс эсэ “Мая будучая прафесія”), Салановіч Т.А. (конкурс знаўцаў беларускай мовы “Грані слова”), Радкевіч А.Ф. (краязнаўчая гістарычная віктарына “Капыль, Капыль, маё мястэчка!”).
21 верасня ў інтэрнаце пад кіраўніцтвам выхаваўцы Сасноўскай С.А. прайшло мерапрыемства “Загадкі роднай мовы”.
22 верасня ў вучэбным корпусе № 2 прайшла бліц-віктарына “Размаўляем па-беларуску”, арганізаваная выкладчыкам Мяцельскай Ю.М. Навучэнцы з задавальненнем перакладалі рускія словы на беларускую мову.
Прыняўшы ўдзел у віктарыне “Біялогія па-беларуску”, падрыхтаванай куратарам Сіневіч Н.М., навучэнцы вучэбнай групы № 27м змаглі акунуцца ў атмасферу самабытнасці і непаўторнасці роднага слова, адчуць багацце адценняў слоў-перакладаў, паспрабавалі праявіць свае здольнасці ў ролі перакладчыкаў.
Для навучэнцаў вучэбных груп № 6шп, 28м у чацвер была арганізавана экскурсія ў Літаратурны музей Кузьмы Чорнага ў аграгарадку Цімкавічы.
Тыдзень завяршыўся музычным ваяжам “Гучы, беларуская мова!”, які арганізавала педагог-арганізатар Раеўская Н.М.
Каб лепш ведаць родную мову, на ёй трэба размаўляць, і не толькі ў святы. Ёсць надзея, што ў каледжы кожны дзень будзе гучаць мілагучнае роднае слова…