Дзень роднай мовы
24.02.2025Кожны народ 21 лютага адзначае Дзень роднай мовы. Гэты дзень у нашым каледжы заўсёды вызначаецца нечым незвычайным. І гэты навучальны год не стаў выключэннем. Была арганізавана выстава кніг беларускіх паэтаў і пісьменнікаў. Навучэнцы каледжа ўдзельнічалі ў інтэрактыўнай гульні “Як ты ведаеш беларускую мову?”, прайшлі квэст “Беларускія пісьменнікі і асветнікі”. А таксама адбылася творчая сустрэча з самадзейным паэтам, членам літаратурнага аб’яднання “Вясёлка” пры рэдакцыі Капыльскай раённай газеты “Слава працы” Аляксеем Уладзіміравічам Траццяком. Аляксей Уладзіміравіч расказаў пра свой шлях у паэзію, прачытаў некаторыя свае вершы, паведаміў аб сумеснай працы з рок-групай “Замкавая гара”. Увазе навучэнцаў і педагогаў былі прадстаўлены песні рок-групы, пакладзеныя на вершы А.Траццяка, а таксама відэаролікі на некаторыя кампазіцыі, знятыя самім паэтам. Мерапрыемства было яркім, запамінальным, насычаным. Яно ўспрымалася навучэнцамі як своеасаблівае свята, свята роднай мовы, літаратуры, мастацтва, гісторыі, культуры, якое дазволіла ўсім прысутным перажыць моцныя пачуцці, атрымаць задавальненне і яшчэ раз пераканацца, што родная мова – бясцэнны скарб, якім мы павінны ганарыцца і шанаваць.
Мерапрыемства нікога не пакінула абыякавым.