"Этна. Арнамент. Сучаснасць"

21.05.2026

У Раённым цэнтры традыцыйнай культуры з 19.05.2026 па 23.05.2026 праходзіць тыдзень традыцыйнага мастацтва «У карагодзе народных рамёстваў». Навучэнцы і выкладчыкі каледжу  наведалі мерапрыемства «Этна. Арнамент. Сучаснасць».
Праграма дня была максімальна насычанай:
🔸 Дэфіле калекцый з дэніму і адзення з традыцыйным арнаментам.
🔸 Персанальная выстава майстра Кудзінай Анастасіі Генадзьеўны — госці змаглі ў дэталях разгледзець сучасныя кашулі і майкі, упрыгожаныя аўтэнтычнымі беларускімі арнаментамі.
🔸 Інтэрактыўныя экскурсіі па пакоі быту «Мілая душы даўніна» і старадаўняга начыння, дзе кожны прадмет дыхае гісторыяй.
🔸 Захапляльны майстар-клас, на якім усе ахвочыя змаглі асабіста дакрануцца да магіі беларускай вышыўкі.