Захоўваючы традыцыі

17.04.2024

У рамках тыдня традыцыйнага мастацтва ў РЦТК прайшла інфармацыйная гадзіна "Традыцыі нашых продкаў" для навучэнцаў 1-га курса.

Мы зараджаем моцны падмурак для будучыні, захоўваючы традыцыі мінулых гадоў. Падлеткі наглядна ўбачылі, як складана ў побыце даводзілася даглядаць за адзеннем, як здабывалі жыта і што з яго рабілі, як вялі гаспадарку і якія прыстасаванні дапамагалі ў гэтым і г.д. Дзеці са здзіўленнем і непадробнай цікавасцю разглядалі старадаўнія прадметы побыту і нават выказалі жаданне паспрабаваць іх у справе. Таксама яркім акцэнтам мерапрыемства стала дэфіле калекцыі стылізаваных касцюмаў са стогадовага iльну і маленькіх яркіх шматкоў, якую прадэманстравалі ўдзельнікі тэатра моды"МодиЮн".
Удзельнікі фальклорнага аб'яднання" Вытокі " паказалі працу на старадаўнім начынні.
Мерапрыемствы такога роду дазваляюць маладому пакаленню трымаць сувязь са сваімі каранямі і шанаваць традыцыі свайго роду .